Спадчына: Саўчыц Аляксандр Васільевіч
Пятніца, 28 Ліпень 2023 09:08
1 ліпеня 2023 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Саўчыца (1953), заслужанага работніка прамысловасці Беларусі, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2013)
Аляксандр Васільевіч Саўчыц нарадзіўся 1 ліпеня 1953 г. у в. Остранка Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў Пінскі мясамалочны тэхнікум (1972), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1989). У 1976 г. прыйшоў працаваць на Брэсцкі малочны камбінат, дзе прайшоў шлях ад слесара, інжынера па тэхніцы бяспекі, эканаміста да дырэктара.
У 1998 г. А. В. Саўчыц узначаліў завод, які перажываў крызіс. Лідар па натуры, чалавек дзеясны, ён востра перажываў няпростыя для прадпрыемства часы. З першых дзён свайго кіраўніцтва ўзяў курс на тэхнічную мадэрнізацыю вытворчасці, прыцягненне высокакваліфікаваных кадраў. Вывучаў лепшыя сусветныя тэхналогіі, шукаў інвестараў, веў перамовы і сваім энтузіязмам падтрымліваў увесь калектыў.